15га ліпеня 1410 года адбылася бітва пад Грунвальдам.
Перамога пад Грунвальдам пераламіла ход Вялікай вайны. Палітычнае значэнне бітвы было беспрэцэдэнтным у гісторыі Польшчы і ВКЛ — была спынена нямецкая экспансія на прыбалтыйскія і ўсходнеславянскія землі, і пакладзены пачатак палітычнаму заняпаду Тэўтонскага ордэна. Эканоміка ВКЛ атрымала выхад на балтыйскія гандлёвыя шляхі, а значыць, і ў Еўропу. Чытаць падрабязней
Што вядома:
1. аўтар торціка – Аксана Мароз;
2. беларусы – нацыя рыцараў і асілкаў, якая ўплывае на развіццё еўрапейскай гісторыі.
Будзьма беларусамі!
Грунвальдзкая бітва, карціна пэндзля Яна Матэйкі