Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь пачынае краудфандзінгавую акцыю па збору сродкаў на набыццё 9 раннелітоўскіх манет XIV ст. Прадстаўленыя манеты маюць намінал пенязь(дэнарый), і чаканіліся за часам Альгерда і Ягайлы.
Артэфакты часоў станаўлення Вялікага Княства Літоўскага – рэдкія рэчы, якія слаба прадстаўлены ў беларускіх музеях. А між іншым – Вялікае Княства Літоўскае аказала моцны уплыў на станаўленне беларускай дзяржаўнасці, культуры і мовы. Разам мы маем магчымасць узбагаціць скарбніцу беларускіх музеяў новымі унікальнымі экспанатамі.
Збор сродкаў будзе адбывацца праз платформу “Талака”: кожны, хто ахвяруе грошы ў адказ атрымае пэўны бонус – пачынаючы ад паштоўкі, да шматразовага абанементу на наведванне музея. Кошт манет складае 7200 дэмінаваных беларускіх рублеў, а на акцыю адведзена 60 дзен. Мы заклікаем усіх людзей, неабыякавых да падтрымання гісторы і культуры Беларусі, прыняць удзел у дадзенай акцыі. Усе жадаючыя могуць пералічваць сродкі на электронны рахунак сістэмы belqi нумар 33824428. Як туды пакласці грошы?
- Праз сістэму інтэрнэт банкінга ААТ “Прыёрбанк” альбо праз разлікова-даведачныя тэрміналы ААТ “Прыёрбанк”
- Праз сістэму абслугоўвання банкаўскіх картак VizaiMasterCard – “WEB Pay“
- Праз аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму “Расчет”– можна пакласці грошы на Белпошце, альбо ў любым з 28 банкаў РБ(Финансовые услуги\Электронные деньги\Пополнение эл. кошелька belqi).
Калі Манеты з вашай дапамогай будуць набыты, музей плануе экспанаваць іх на першым паверсе, у зале “Старажытная Беларусь”.
Падтрымаць кампанію
Паводле арганізатараў