Гомельская філія ТБМ запрашае 26 лістапада на першы занятак гуртка беларускай мовы “Лемантар”.
Для таго, каб навучыцца размаўляць па-беларуску, трэба не сядзець увесь час за падручнікамі, а размаўляць. Менавіта размоўная практыка можа навучыць вас сабодна карыстацца роднай мовай.
Гэты спосаб ёсць перадавым, так вывучаюць мовы ва ўсім свеце. На першай сустрэчы каардынатар гуртка Алеся Аўласевіч падрабязна распавядзе, што мы будзем рабіць на працягу першага сезону.
Дэвіз гуртка: “Мы вучым вас, вы вучыце нас”.
Заняткі будуць цікавыя як носьбітам мовы, каб удасканаліць свае веды ды развіць красамоўства, так і пачаткоўцам.
Час пачатку: 19-00
Месца: Палеская, 52