16.02.2017 | Літаратура

Горвата ці Садоўскага чакае прэмія «Дэбют»?

Журы прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча агучыла поўны спіс намінантаў на прэмію.

Проза

Андрэй Дзічэнка. Сонечны чалавек. — Мінск: Выдавец А.М. Янушкевіч

Уладзь Гарбацкі. Песьні тралейбусных рагуляў. — belarusians.co.uk

Андрусь Горват. Дзённік «Радзіва Прудок». — Мінск: Медысонт

Яніна Пінчук. Горад мрой. — Мінск: Галіяфы

Уладзімір Садоўскі. 1813. — Мінск: Выдавец А.М. Янушкевіч

Паэзія

Аляксей Арцёмаў. Скрозь кіламетры. — Мінск: Кнігазбор

Міхал Бараноўскі. VOLUMEN 1. — Мінск: Кнігазбор

Марыя Бельская. Таямніца. — Мінск: Харвест

Ганна Галавіна. Яблык Зямля. — Мінск: Галіяфы

Ганна Комар. Страх вышыні. — Мінск: Кнігазбор

Ганна Федарук. Падглядаю ваш сон. — Мінск: Харвест

Пераклад

Дар’я Вашкевіч (пер. з ангельскай): Ніл Гейман. Караліна. — Мінск: Выдавец Зміцер Колас

Алесь Емяльянаў-Шыловіч (пер. з польскай): Галіна Пасвятоўска. Ідалапаклонніца. — Мінск: Кнігазбор

Яўгенія Гарунова, Наста Варашыліна (пер. са шведскай): Оса Ліндэрборг. Я не належу нікому. — Брэст: Альтэрнатыва

Адэля Дубавец (пер. з польскай): Вітальд Шаблоўскі. Танец мядзведзяў. — 34mag.net, электроннае выданне

Надзея Кім (пер. з ангельскай): Клайв Стэйплз Льюіс. Хронікі Нарніі: пляменнік чараўніка. — Мінск: Пазітыў-цэнтр

Сюзанна Паўкштэла (пер. з літоўскай): Альвідас Шляпікас. Бог дажджу. — Вільня: Логвінаў

Кароткі спіс з трох найлепшых кніг у кожнай намінацыі будзе абвешчаны да 1 сакавіка.

Сёлета ў журы прэміі ўвайшлі: Павал Бераговіч, Анатоль Івашчанка, Віктар Казько, Наста Кудасава, Таццяна Нядбай, Міхась Скобла, Ціхан Чарнякевіч.

Пераможцы прэміі ў кожнай з намінацыяў атрымаюць чэк ад Фонду «Вяртанне» на суму, эквівалентную 2000$ паводле курсу Нацыянальнага банка РБ. Таксама журы можа прыняць рашэнне пра ўручэнне заахвочвальных прызоў.

Прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча была заснаваная ў 2010 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, Дабрачынным фондам «Вяртанне» і Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Сярод папярэдніх пераможцаў прэміі — Віталь Рыжкоў, Наталка Харытанюк, Антон Францішак Брыль, Віктар Марціновіч, Андрэй Адамовіч, Юлія Шарова, Ганна Янкута, Уладзь Лянкевіч, Кацярына Оаро, Кацярына Маціеўская, Аляксей Палачанскі, Таццяна Нядбай, Анатоль Івашчанка, Святлана Рогач і інш.

nn.by


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика