Беларускі гурт «Прощай Привычка» з Гродна ў снежні 2014 выпусціў свой дэбютны поўнафарматны альбом «Комета» на Санкт-Пецярбургскім лэйбле «Бомба-Питер», які выпускаў такіх легенд рока, як групы «Аквариум», «Аукцион», «Пилот» і г.д.
«Комета» першая поўнафарматная праца гродзенцаў пад правадырствам Яўгена Нікіціна. Свой уклад у альбом ўнёс і легендарны музыкант піцерскага рок-панка Фёдар Лаўроў (Begemot, Feddy, Бригадный подряд), які заняўся звядзеннем і майстарынгам матэрыялу.
«Комета» прэтэндуе на ролю пласцінкі, якая здзіўляе і разбурае звыклыя музычныя стэрэатыпы. 11 трэкаў розных па настроі і гучанні аб’яднаны канцэпцыяй выдаць унікальны прадукт, які несумненна прыцягне на свой бок як меламанаў са стажам, так і слухачоў, якія сядзяць на модных музычных трэндах. Магутны гітарны саўнд, запраўлены духавой секцыяй, элементы індзі, поп-рока, вечнаквітнеючага Брыт-попу – усё гэта злілося ў вельмі заборысты кактэйль.
Не абыйшоўся альбом і без радыйных гітоў. Яшчэ да рэлізу кампазіцыі «Море» і «Лондан» з ходу патрапілі ў ратацыі як беларускіх, так і міжнародных радыёстанцый. На падыходзе актыўная ратацыя трэкаў «Агент» і «Врачи», якія і падтрымае выхад альбома ў медыйнай прасторы.
Сам альбом можна праслухаць на Яндекс.Музыка