Адна з рубрык новага праекта КінаБлог на тэлеканале БелМузТВ – трэйлер блакбастара па-беларуску. Аўтары праекта — кампанія Cinema Pride, якая стварыла музычныя кліпы Лявону Вольскаму, гуртамМутнаевока і Akute. Партнёр беларускамоўнай рубрыкі — кампанія “Будзьма беларусамі!”.
У гэтым выпуску:
Трэйлер на беларускай мове “Губка БОБ 3D” / The SpongeBob Movie: Sponge Out of Water.
А таксама:
• “Рабаванне па-амерыканску” – нядобрае меркаванне Сержа-Добрага Жука;
• Госць у студыю – акцёр Іван Шчатко;
• Навіны кінаіндустрыі і фестывалю мабільнага кіно SmartFilm;
• Агляды навінак мінскага пракату: “Кібер”, “Паляўнічы на ліс”, “Елкі кудлатыя” і “Чорнае мора”.
КінаБлог — гэта аўтарскі праект кампаніі Cinema Pride, якая займаецца вытворчасцю тэлеперадач, рэкламных ролікаў, музычных кліпаў (Лявон Вольскі, Мутнаевока, Akute). Партнёр рубрыкі “Трэйлер” — кампанія “Будзьма беларусамі!”