Вам надакучыла зіма?
22 сакавіка (нядзеля)
Беларускі дзяржаўны музей архітэктуры і побыту і
Студэнцкае этнаграфічнае таварыства
запрашаюць прыняць удзел у
Гуканні вясны!
Вы пачуеце абрадавыя веснавыя спевы, пройдзецеся ў магічным коле карагоду, пагушкаецеся на арэлях і натанцуецеся да ўпаду пад дуду.
Пачатак святочнай праграмы а 12.30.
Урачыстае адкрыццё свята а 13.00.
Экспазіцыя музея працуе з 10.00 да 16.00
Кошт уваходу: дарослым 6 300 р., вучням і студэнтам 3150 р.
Таксама ў праграме:
– выстава-продаж традыцыйных рамесных вырабаў ад Саюзу майстроў Беларусі;
– майстар-клас па традыцыйным мастацтве выцінанкі ад сяброў Студэнцкага этнаграфічнага таварыства;
– гульні і забавы для дзяцей і дарослых
– конкурс на лепшую птушку – сімвал свята.
У свяце бяруць удзел гурты “Guda”, , “Горынь”, “Княжыч” (Полацк), “Крынічанька” (Рудзенск), “Калыханка” (Міханавічы), а таксама сябры Дударскага клубу.
Падчас свята вы можаце азнаёміцца з экспазіцыяй музея.
Праезд да музея прыгараднымі аўтобусамі №№ 203, 262, 277, 325, 357, 363, 402 ад а/с “Паўднёва-Заходняя” ў накірунку в. Азярцо, в.Дубянцы, в.Гарадзішча, Зах. Могілкі да прыпынку “Музей”.
Бліжэйшыя рэйсы: 10:28, 11:35; 12:00; 12:20, 13:10
Расклад руху аўтобусаў вы можате даведацца па тэлефоне: 226-30-72.
Праграма свята на сайце музея: http://etna.by.
Тая ж падзея фкантахце: http://vkontakte.ru/events.php?act=s&gid=8269778