Шведская харэограф Гуніла Хэйльборн і яе танцавальная трупа ўпершыню выступяць у Беларусі ў рамках міжнароднага фестываля сучаснай харэаграфіі, які пройдзе ў Віцебску з 19 па 23 лістапада 2008 года. Беларускія гледачы ўбачаць танцавальную пастаноўку “Гарачая бульба”.
“Гарачая бульба” – прыгожы і просты перформанс, які ўяўляе сабой фірменны знак Гунілы Хэйльборн – спалучэнне танца, перформанса, тэкста і відэа, напоўнены цеплынёй, каханнем і гумарам, з пяшчотным меланхалічным густам фруктовай іроніі.
“Гарачая бульба” была прызнана часопісам “Nojesguiden” лепшым тэатральным перформансам у Стакгольме ў 2007 годзе і атрымала найбольшую колькасць міжнародных запрашэнняў.