AKUTE рыхтуюцца да запіса 4-га студыйнага альбома і прапануюць ўсім, каму неабыякава творчасць гурта, паўдзельнічаць у яго стварэнні.
Ахвяраваць на падтрымку новага альбома можна тут
Кожны, хто падтрымае, можа стаць першым уладальнікам новага дыска, цішоткі, плакатаў і іншых падарункаў.
Папярэдні альбом “Reaĺnaść i sny” быў выдадзены ўвесну 2014 г. У 2015 годзе AKUTE прэзентавалі новую праграму “Усё павернецца”, у аснову якой былі пакладзеныя трэкі з будучага альбому. Гэтыя трэкі можна паслухаць на афіцыйных старонках гурта:
www.facebook.com/akutemusic/
https://www.youtube.com/c/akutemusic
“Выпуск альбома плануецца ўвосень 2016 года, а геаграфія тура з жывой прэзентацыяй будзе сфармавана з улікам пажаданняў нашых аматараў, – распавядае Раман Жыгараў, бас-гітарыст і аўтар тэкстаў AKUTE. – Частка сумы, якую мы прапануем сабраць будзе выдаткавана на паслугі гукарэжысерскай працы, частка непасрэдна на выданне альбома, а частка на выраб унікальнага фірмовага мерча AKUTE.”
AKUTE (Магілёў, Беларусь). У склад гурта ўваходзяць вакаліст і гітарыст Станіслаў Мытнік, бас-гітарыст Раман Жыгараў і бубначка Vicky Fatez. Стыль гурта самі музыкі вызначаюць як “дыска-дэкаданс”. Мова тэкстаў – беларуская.