Новы сінгл пад назвай “Дыхай глыбей” прадставіў рок-гурт :B:N:, які летась адзначыў сваё 18-годдзе. Песня ўвойдзе ў новы альбом музыкаў, які з’явіцца ў сеціве напярэдадні сольнага канцэрта.

Канцэрт, падчас якога :B:N: прэзентуе новы альбом #коджыцця, пройдзе 25 красавіка ў клубе “Брюгге”. Музыкі падрыхтавалі для слухачоў новую праграму. Канцэрт будзе складацца з дзвюх частак: прэзентацыя новага матэрыялу і славутыя хіты папярэдніх гадоў.

Дарэчы, трэк-ліст для другой часткі складаецца з дапамогай слухачоў гурта ў сацыяльных сетках.