Усяго праз год пасля выйсьця дэбютнага альбому рок-гурт NatureMorte спяшаецца парадаваць сваіх слухачоў яшчэ адным поўнафарматнікам. Новы альбом мае назву “Ускользая”. У яго увашлі як творы ранняй творчасьці гурта, так і кампазіцыі, якія былі створаны нядаўна, а трэк “Окены” і зусім нарадзіўся пад час запісу.
Слухачоў чакае пагружэнне ў сусьвет пачуццяў, адчуванняў ды эмоцый — у тое, што вельмі часта выслізгвае ад нас ў паўсядзённай руціне. Непахіснасьць быцця ды агульных чалавечых каштоўнасьцяў, любоў, адчувальнасьць, каштоўнасьць жыцця — ўсе гэта паслужыла асновай ля стварэння альбому “Ускользая”.
Альбом знаходзіцца ў вольным доступе: