“Спеўны сход” запрашае на двухмесячныя бясплатныя курсы. На працягу сямі заняткаў вы зможаце пазнаёміцца з традыцыйнай песняй, знайсці свой голас і па сканчэнні праспяваць некалькі песен. Вядучая курсаў – Вікторыя Міхно, спявачка гурта GUDA, дырэктар Школы традыцыйнага мастацтва і кіраўнік яе вакальнага аддзяленьня.
Курсы пачнуцца 13 лютага і будуць праходзіць па панядзелках у цэнтры Мінска. Напрыканцы курсаў вас чакае іспыт. Пачатак заняткаў а 19.00, працягласць – 2 гадзіны.
Калі вы жадаеце патрапіць на двухмесячныя бясплатныя курсы ад “Спеўнага сходу”, запоўніце, калі ласка, гэту форму. Апошні дзень прыёма заявак – 10 лютага. Колькасць месцаў абмежаваная.