ІІ Агульнанацыянальная дыктоўка ў Гродна адбудзецца 22 сакавіка а 12.00. Сёлета лозунг дыктоўкі гучыць “Гародня, будзьма з мовай!”.
Тэкст дыктоўкі будзе зачытваць вядомая дыктарка Зінаіда Бандарэнка. Усе ўдзельнікі атрымаюць памятныя падарункі. А па заканчэнні дыктоўкі ўсіх чакае кавалачак святочнага торта.
Дыктоўка будзе ладзіцца пры падтрымцы кампаніі “Будзьма!”.
За даведкамі звяртайцеся па тэлефоне ў Гародні – 74-44-28.
Усе падрабязнасці на http://ruh-u-hrodna.livejournal.com/
Дзе: Гародня, Будзёнага 48а-44 (памяшканне Таварыства Беларускай Школы).
Калі: 22 сакавіка, 12.00.