Убачыла свет чарговая паштоўка, прысвечаная славутым жыхарам Слонімшчыны.
Гэтым разам яе героямі сталі сябры слонімскай маладзёжнай антысталінскай арганізацыі “Чайка” Міхась Ракевіч і Ўладзімір Салавей, славуты паэт, археолаг і краязнаўца Васіль Супрун.
Як паведаміў “Твайму стылю” адзін з аўтараў выдання Алесь Масюк, гэта ўжо трэцяя паштоўка з серыі “Вядомыя людзі Беларусі, якімі ганарыцца Слонімшчына”. Ёсць таксама задума выдаць аднайменны каляндар.
В. Дрэма