Творчая сустрэча з краязнаўцам Здзіславам Сіцькам адбудзецца 17 чэрвеня ў Баранавічах у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” Тэма сустрэчы – “Да 1000-х угодкаў згадкі тапоніма “Літва”. У сустрэчы возьмуць удзел навукоўцы, пісьменнікі, студэнцтва, шырокае кола аматараў роднай гісторыі.
Дзе: Баранавічы, памяшканне Цэнтральнай бібліятэкі імя Валянціна Таўлая (вул. Леніна д. 51-53).
Калі: 17 чэрвеня 2009 году. Пачатак а 18-й гадзіне.