Будзьма беларусамі!
Caйт
Кампанія
Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com

Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!

  • Актуаліі
  • Калумністыка
  • Літаратура
  • Гісторыя
  • Фотарэпартаж
  • Крылы БНР
  • Разам да справы!
  • Афіша
14.04.2018 | Грамадства

Інжынэр і тэлевядоўца зь Вялікай Брытаніі аднаўляюць беларускую сынагогу

Tweet

Сайман Каплінскі са сваім унукам

У 1929 годзе Мойша Каплінскі эміграваў са Слоніма ў Паўднёвую Афрыку, а ў канцы жыцьця — у Вялікую Брытанію. У 2016 годзе ягоны сын Сайман, брытанскі інжынэр, упершыню наведаў бацькаву радзіму і вырашыў рэканструяваць найстарэйшую ў горадзе сынагогу. Цяпер пра слонімскую сынагогу пішуць брытанскія мэдыя, яе абмяркоўваюць у парлямэнце. Як гэта стала магчыма, Сайман Каплінскі расказаў Свабодзе.

ВВС прывезла ўнучку Мойшы Каплінскага ў Слонім у 2006 годзе

Мойша Каплінскі (крайні зьлева) са сваякамі
Мойша Каплінскі (крайні зьлева) са сваякамі

У 2007 годзе на тэлеканале ВВС выйшаў чарговы выпуск перадачы «Who do you think you are?» (Як вы думаеце, хто вы?) Гераіняй выпуску стала Наташа Каплінскі — папулярная вядоўца навінаў на брытанскай тэлевізіі. Доўгі час яна вяла ранішнія навіны на BBC. Апошнія гады працуе на тэлеканале ITV News.

Зь перадачы стала вядома, што Наташа Каплінскі мае беларускае паходжаньне. Ейны дзед Мойша Каплінскі эміграваў са Слоніма ў Паўднёвую Афрыку ў 1929 годзе.

Наташа стала першай прадстаўніцай сям’і, якая наведала Слонім. Амаль усе сваякі, што жылі ў горадзе да вайны, загінулі ў Галакосьце. Пра ўсё гэта даведалася Тамара Вяршыцкая, дырэктарка Музэю габрэйскага супраціву ў Наваградку. Яна рабіла дасьледаваньне гісторыі сям’і для ВВС, была перакладчыцай і суправаджала здымачную групу ў 2006 годзе.

Сям'я Каплінскіх у Паўднёвай Афрыцы ў пачатку 1940-х гадоў
Сям’я Каплінскіх у Паўднёвай Афрыцы ў пачатку 1940-х гадоў

«Наташа сказала, што мы яшчэ прыедзем усёй сям’ёй, — кажа Вяршыцкая Свабодзе. — І празь дзесяць гадоў яны сапраўды прыехалі».

Пасьля Наташынага візыту ў Слонім некаторыя сваякі таксама захацелі зьезьдзіць у Беларусь. Найбольш гэтай ідэяй захапіліся Рафал Каплінскі, бацька Наташы, і ягоны брат Сайман. У 2016 годзе яны зладзілі сустрэчу Каплінскіх у Беларусі. 26 прадстаўнікоў сям’і з усяго сьвету прыехалі на тры дні ў Слонім і Наваградак. Некаторыя зь іх ня толькі не былі знаёмыя, але нават ня ведалі пра існаваньне адно аднаго.

«Адназначна гэтага не было б, калі б не прыезд Наташы, — сказала Вяршыцкая. — Яна зацікавіла ўсіх сваякоў».

«Я дагэтуль валодаю тэхнікай вырабу вяровак, якая выкарыстоўвалася ў Слоніме на пачатку ХХ стагодзьдзя»

Міжваненны Слонім, фота з архіву Польскай Нацыянальнай бібліятэкі
Міжваненны Слонім, фота з архіву Польскай Нацыянальнай бібліятэкі

Сярод усіх Каплінскіх, што наведалі Беларусь летам 2016 году, была адна жанчына, якая нарадзілася ў Слоніме. Гэта Шуламіт Шмулевіч з Аргентыны. Яна ня стала ахвярай Галакосту, бо яе бацькі пасьпелі эміграваць перад вайной.

Акрамя аднаго чалавека, усе сваякі Каплінскіх у Беларусі былі забітыя падчас Другой усясьветнай вайны. Адзіны, хто перажыў Галакост, — Ітцэль Каплінскі, брат Наташынага дзеда Мойшы. Перад вайной ён атрымаў адукацыю ў Францыі, потым вярнуўся ў Заходнюю Беларусь, якая да 1939 году была часткай Польшчы. Працаваў лекарам у вёсцы Бакшты (сёньня Івейскі раён), а потым у Іўі.

Мойша Каплінскі, тата Саймана, з маці Малкай
Мойша Каплінскі, тата Саймана, з маці Малкай

Ітцэль трапіў у гета ў Іўі, але ўцёк адтуль і далучыўся да партызанскага атраду Бельскіх. Ягоныя сыны жывуць сёньня ў Аўстраліі і Ізраілі. У 2006 годзе адзін зь іх прыяжджаў у Слонім і сьпяваў у галоўнай сынагозе. Упершыню за шмат гадоў у закінутым будынку гучала юдэйская малітва.

Акрамя сынагогі, якую наведвалі сваякі, іншых месцаў, зьвязаных з Каплінскімі, у Слоніме не захавалася. Сям’я мела тут два бізнэсы: аптэчны склад у цэнтры гораду і вяровачную фабрыку за каналам Агінскага.

Як расказаў Свабодзе праз Skype Сайман Каплінскі, ягоны тата пасьля пераезду ў Паўднёвую Афрыку таксама займаўся вяровачнай справай. Спачатку ён быў гандляром у Кейптаўне. Потым адкрыў уласную фабрыку вяровак і сетак. Пасьля ўрокаў і ягоныя дзеці на фабрыцы рабілі.

«У невялікай ступені я дагэтуль валодаю тэхнікай вырабу вяровак, якая выкарыстоўвалася ў Слоніме на пачатку ХХ стагодзьдзя», — кажа Сайман.

Сынагога - найстарэйшы будынак Слоніма. Яна была пабудаваная ў 1642 годзе
Сынагога – найстарэйшы будынак Слоніма. Яна была пабудаваная ў 1642 годзе

Празь перасьлед за ўдзел у руху супраць апартэіду Сайман эміграваў з Паўднёвай Афрыкі. У 1965 годзе ён пераехаў у Лёндан. Потым у Вялікую Брытанію прыехаў ягоны брат, і ўрэшце — бацька. Сайман працаваў інжынэрам, займаўся мэнэджмэнтам нерухомасьці, меў архітэктурную практыку.

«Мы сталі думаць, што можам зрабіць для Слоніма»

Каплінскія ў слонімскай сынагозе ў 2016 годзе
Каплінскія ў слонімскай сынагозе ў 2016 годзе

Падчас візыту ў Беларусь у 2016 годзе Каплінскія наведалі галоўную сынагогу ў Слоніме. Гэта барочны будынак 1642 году, адна з найстарэйшых сынагог краіны. Яна каштоўная тым, што ўнутры захаваліся старажытныя росьпісы.

«Мы сталі думаць, што мы можам зрабіць для Слоніма. І вырашылі: чаму б нам ня ўзяцца за рэканструкцыю сынагогі?» — кажа Сайман.

Тамара Вяршыцкая прыгадвае, як Сайман сам зацікавіўся сынагогай. Разам яны схадзілі ў слонімскі краязнаўчы музэй. Ім расказалі, што ўлады шукаюць фундатараў для рэканструкцыі помніка архітэктуры.

Фота слонімскай сынагогі, зробленае Сайманам у 2016 годзе
Фота слонімскай сынагогі, зробленае Сайманам у 2016 годзе

На той час было вядома, што тагачасны старшыня Слонімскага райвыканкаму Алег Таргонскі наведваў слонімскую грамаду ў Ізраілі. Нашчадкі слонімскіх габрэяў паабяцалі дапамагчы ў рэканструкцыі.

«Сайман загарэўся, сказаў, што Каплінскія хочуць зрабіць свой унёсак. Так усё пачалося», — кажа Вяршыцкая.

Потым выявілася, што слонімская грамада зацікаўленая, каб адкрыць адукацыйны цэнтар, прысьвечаны Галакосту. Аднаўленьне сынагогі можа быць часткай гэтага праекту таксама.

Тады Тамара Вяршыцкая і Сайман Каплінскі заняліся сынагогай самі. Дзякуючы брытанскаму фонду The Together Plan і Фонду габрэйскай спадчыны (Foundation for Jewish Heritage) слонімская сынагога трапіла ў лік чатырох найбольш важных сынагог Эўропы з агульнага ліку 3318. Гэта абвясьцілі два месяцы таму ў будынку Палаты грамадаў брытанскага парлямэнту.

Сайман Каплінскі ў слонімскай сынагозе ў 2016 годзе
Сайман Каплінскі ў слонімскай сынагозе ў 2016 годзе

Сайман Каплінскі, старшыня Фонду габрэйскай спадчыны Майкл Мэйл, Дэбра Брунэр і Артур Ліўшыц з фонду The Together Plan прыяжджалі ў Слонім у 2016 годзе. Яны падпісалі са слонімскім райвыканкамам мэмарандум аб намерах. Пры добрым раскладзе да канца 2018 году можа быць скончаны першы этап аднаўленьня сынагогі — яе кансэрвацыя.

«Мы б хацелі даведацца, як мясцовыя бачаць адноўленую сынагогу»

Падчас сустрэчы з уладамі Слоніма ў 2017 годзе
Падчас сустрэчы з уладамі Слоніма ў 2017 годзе

Цяпер 76-гадовы Сайман Каплінскі штотыдзень працуе над праектам па слонімскай сынагозе. Маючы досьвед у архітэктуры і інжынэрыі, ён адказвае за тэхнічныя пытаньні.

«Я шмат чым абавязаны жыхарам Слоніма, — кажа Сайман. — Мы спадзяёмся, што адноўленая сынагога будзе адначасова нагадваць пра жыцьцё габрэяў і таксама стане месцам для ўсіх жыхароў Слоніма».

Што будзе ў сынагозе пасьля аднаўленьня, дакладна невядома. Сайман хацеў бы, каб адноўлены будынак стаў помнікам усёй слонімскай супольнасьці — «яднаньню гісторыі габрэяў і людзей усіх іншых веравызнаньняў, якія разам зрабілі сучасны Слонім».

«Мы б хацелі даведацца, як мясцовыя бачаць адноўленую сынагогу. У якасьці адукацыйнай установы ці музэю», — кажа Сайман.

Як пісала Свабода, на першы этап кансэрвацыі спатрэбіцца каля 100–120 тысяч даляраў. Паводле Артура Ліўшыца, поўнае аднаўленьне зойме ня менш за пяць гадоў. Канчатковы кошт усіх работ невядомы, але гаворка ідзе пра «мільёны даляраў». The Together Plan ня мае адной крыніцы фінансаваньня: грошы ахвяруюцца рознымі арганізацыямі і фондамі. Артур Ліўшыц спадзяецца, што будзе падтрымка і з боку беларускіх уладаў.

«Усе нашы пляны залежаць ад сабраных ахвяраваньняў на сынагогу, — кажа Сайман. — Вядома, мы б вельмі хацелі знайсьці людзей, якія могуць дапамагчы нам. Мы запрашаем мясцовых жыхароў для ўдзелу ў праекце на ўсіх узроўнях».

Апошняе ў рубрыцы:

Viktar Šalkievič
Афіша

Сёння! Віктар Шалкевіч прэзентуе ў Мінску новы альбом “Viktar Šalkievič”.

Знакаміты гарадзенскі бард Віктар Шалкевіч святкуе 60-годдзе. З гэтай нагоды свет пабачыў падвоены альбом “Viktar Šalkievič”, які падсумоўвае чарговы этап...

YYD_3246
У краіне

Пешаходная зона і арт-аб’екты – velcom дапаможа змяніць вуліцу ў Маладзечне

10 лютага ў Маладзечне прайшоў крэатыўны форум, на якім жыхары горада, а таксама архітэктары, дызайнеры, мастакі з усёй Беларусі прапаноўвалі свае ідэі...

pk_minsk_23_02_big
Афіша Навіны "Будзьма!" Разам да справы!

Прэс-клуб у Мінску “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: асаблівасці супрацоўніцтва з уладамі” – 23 лютага

Кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA запрашаюць неабыякавых жыхароў мінскага рэгіёна наведаць 23 лютага...

dsc_0203_1-a0wtt
Мастацтва

Тытанічная праца рэстаўратараў і сапраўдны Януш Радзівіл: у Мастацкім музеі праходзіць выстава «Адкрыццё сапраўднага»

У Нацыянальным мастацкім музеі новая выстава. У чатырох залах 26 музейных рэстаўратараў выставілі ўзоры сваёй працы рознай ступені гатоўнасці. Побач...

Апошнія навіны

    Афіша
    Сёння! Віктар Шалкевіч прэзентуе ў Мінску новы альбом “Viktar Šalkievič”.
    У краіне
    Пешаходная зона і арт-аб’екты – velcom дапаможа змяніць вуліцу ў Маладзечне
    Афіша Навіны "Будзьма!" Разам да справы!
    Прэс-клуб у Мінску “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: асаблівасці супрацоўніцтва з уладамі” – 23 лютага
    Мастацтва
    Тытанічная праца рэстаўратараў і сапраўдны Януш Радзівіл: у Мастацкім музеі праходзіць выстава «Адкрыццё сапраўднага»
    Беларусы свету Літаратура
    Успаміны Варлыгі, амерыканскія гісторыі і іншае
    Музыка
    Гурт “БезБилета” прэзэнтаваў новы альбом на касеце
    Афіша
    Ужо сёння! Адкрыццё Стральцоўскага фэсту! (+праграма)
    Афіша Навіны "Будзьма!" Разам да справы!
    Прэс-клуб у Віцебску пра супрацу грамадскага сектару і ўладаў: сёння апошні дзень рэгістрацыі!
    Беларуская мова
    Белкартаграфія: “Выпусцім 2000 карт свету па-беларуску, калі яшчэ на 1000 знойдзецца заказчык”
    Грамадства
    Анкалогія. Гісторыя жанчыны, якая тройчы пабывала на мяжы жыцця і смерці
    Замежжа Кіно
    «Круты 1918». Украінцы знялі мастацкі фільм пра падзеі, якія раней не траплялі на экран
    Літаратура
    Журы абвясціла поўны спіс прэміі «Дэбют»
    Адукацыя
    Алег Трусаў: Моцныя і слабыя месцы «Гісторыі беларускай дзяржаўнасці»
    Афіша Навіны "Будзьма!" Разам да справы!
    “Людзі, што змяняюць свет: размова пра грамадскі актывізм” у Наваполацку – 20 лютага
    Афіша Навіны "Будзьма!" Разам да справы!
    Прэс-клуб у Магілёве “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: асаблівасці супрацоўніцтва з уладамі” – 21 лютага

Афіша

  • 16.02Фестиваль наук “Есть вопрос!”
  • 16.02Юбiлейны канцэрт да 60-годдзя барда і актора Вiктара Шалкевiча
  • 16.02Greenlandia & Open Space
  • 17.02Лекцыя Андрэя Курэйчыка: Глядацкае кіно. Як выратаваць беларускі кінематограф
  • 17.02Прэс-клуб у Віцебску: “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: давер і ўдзел насельніцтва”
  • 17.02Встреча с коллекционером Владимиром Богдановым в рамках временной выставки «Графика Германа Штрука»
  • 17.02«Вій. Докудрама»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

  • VK

  • Facebook

Апошнія каментары

  • Дятловчанин: Уже с момента написания данной стат …
  • N: Вельмі добра, дзякуй Макс Жбанкоў! …
  • Віктар Марціновіч: у чым толькі цікава вымяраецца розн …
  • ВР: Першыя два сказы В. М. - проста спр …
  • Віктар Марціновіч: 1. Tak, i pra heta esc zhadka u tek …

Папулярнае

    • Чаму аўтарам беларускіх падручнікаў жыць хораша? Бо на Русі жывуць
    • Белкартаграфія: “Выпусцім 2000 карт свету па-беларуску, калі яшчэ на 1000 знойдзецца заказчык”
    • Бяспека камеры назірання
    • Прэс-клуб у Віцебску пра супрацу грамадскага сектару і ўладаў: сёння апошні дзень рэгістрацыі!
    • Віктар Марціновіч: Колькі словаў пра “Прэм’еру” Горвата

Ахова спадчыны

  • Таварыства артымала згоду Мінкульта на працу па стварэнню мемарыялу праведнікаў свету
  • Яшчэ раз пра Асмалоўку
  • Регуляванне забудовы - не імунітэт ад знішчэння
  • “Горад Альгерда”. Вандроўка ў Віцебск
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2016.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM