Польскі Iнстытут у Мінску аб’яўляе IX конкурс Іімя Ежы Гедройца на лепшую журналісцкую працу ў беларускіх сродках масавага пераказу інфармацыі за 2008 год на тэму польска-беларускіх адносін у галіне культуры, навукі і мастацтва.
Умовай удзелу ў конкурсе з’яўляецца прадстаўленне да 31 студзеня 2009 года ў Польскі Інстытут у Мінску арыгіналаў альбо копій апублікаваных у 2008 годзе артыкулаў, гука- і відэазапісаў перадач з пазначэннем даты публікацыі, трансляцыі, а таксама з паданнем інфармацыі пра аўтара: месца працы і пасада, паштовы адрас, кантактны тэлефон. Цэрэмонія ўзнагароджвання пераможцаў адбудзецца ў сакавіку 2009 года.
Наш адрас:
Польскі Інстытут ў Мінску
вул. Валадарскага 6
220050 Мінск
з пазначэннем «на конкурс»
Тэл.: (017) 200 63 78, 200 95 81, факс: 200 48 74
e-mail: [email protected]