Гурт «J:морс» з Прэзідэнцкім аркестрам Рэспублікі Беларусь прадставілі новую версію песні «Беларускае золата» – загалоўнай кампазіцыі супольнай праграмы, прэм’ера якой адбудзецца 5 лістапада ў Палацы Рэспублікі.
Песня была ўпершыню запісана ў 2007 годзе для беларускомоўнага альбома «J:морс» «Адлегласць» і, нягледзячы на адсутнасць відэакліпа, стала адной з найбольш пазнавальных кампазіцый гурта. Амаль праз 10 год песня «Беларускае золата» дала назву праграме, атрымала новае гучанне і кліп. Агулам у межах канцэрта прагучыць 22 кампазіцыі калектыва, сімфанічныя аранжыроўкі да якіх напісаў гітарыст Улад Мазуркевіч.
– Гэта наш першы досвед працы з вялікім аркестрам, – кажа лідэр «J:морс» Уладзімір Пугач. – Пачынаючы працу над праграмай мы не маглі ўявіць, што ў нас атрымаецца. У выніку для мяне ўсё апынулася прыемным сюрпрызам. Удалося паглядзець на нашыя песні трохі з боку. Пачуць іх інакш. Гэтае адчуванне складана патлумачыць словамі. Таму мы вырашылі запісаць адну песню і паказаць яе публіцы.
«J:морс» і Прэзідэнцкі аркестр РБ з праграмай «Беларускае золата
5 лістапада – Палац Рэспублікі – 19.00
Квіткі: ад 30 да 60 руб. Продаж: у касах Палацу Рэспублікі, а таксама Ticketpro.by, Kvitki.by, Bycard.by, Kassy.by.
Даведка: (017) 229 90 39, 229 90 04.