Сябры! Неўзабаве Каляды і Новы год! А вось чаму б нам не зладзіць адно адному прыемнае ды й з конкурсам?
Сутнасць такая: Вы з дапамогай Вашага iPhone ці Android і дастасавання Instagram робіце здымак з зімовай, каляднай, навагодняй тэматыкай і пазначаеце пад ім хэштэг #budzma. З самых лепшых прац мы зробім магніцікі на лядоўню, а яшчэ ўзнагародзім пераможцаў фірмовымі сувенірамі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”
Вынікі конкурсу будуць падвдзеныя да 8 студзеня. Тры пераможцы атрымаюць падарункі ад кампаніі “Будзьма!”, а таксама невялікія камплекты з магніцікамі на лядоўню, на якіх будуць надрукаваныя фота пераможцаў конкурсу.
Конкурс адбудзецца пры ўмове наяўнасці мінімум дзесяці розных удзельніаў. У конкурсе могуць браць некалькі фотаздымкаў ад аднаго чалавека. Аўтарства здымка мусіць належыць канкурсанту.