Тэатр “ЦУД!” пакажа калядны спектакль “Ёлка Дзеда Мароза” паводле аднайменнай п’есы Cяргея Новіка-Пеюна, з выкарыстаннем вершаў Янкі Купалы ды Якуба Коласа.
Пастаноўка Мюра Фарыдовіча.
Ролі выконваюць: Джэці, Віктар Жыбуль, Максім Іўкін, Мюр Фарыдовіч.
Музычнае суправаджэнне: Юрась Габрусь (арган), Вольга Альхоўская (віяланчэль).
Прэм’ера адбудзецца 25 снежня ў памяшканні Менскай Новаапостальскай царквы (вул. Шаранговіча, 1) у 12.15 апоўдні.
Уваход вольны.