1790: Нарадзіўся Вянцэслаў Пелікан, беларускі медык, грамадскі і палітычны дзеяч, прафесар (1817) і рэктар (1826-1831) Віленскага універсітэта (пам. 9.6.1873)
1841: Нарадзіўся Гіяцынт Альхімовіч (в. Дамбрава), мастак, брат Казіміра Альхімовіча
1841: Памёр Міхайла Рукевіч (в. Коркіна Іркуцкай губ., Сібір), член таварыства філаматаў
1855: Нарадзіўся Еўдакім Раманаў, беларускі фалькларыст, этнограф, археолаг (пам. 20.1.1922)
1865: Нарадзіўся латышскі паэт і драматург Ян Райніс. У міжваенным часе быў міністрам асветы Латвіі і шмат дапамагаў латгальскім беларусам. Ён ведаў беларускую мову і беларускія песьні, і ў ягоным міністэрстве быў створаны беларускі аддзел. Райніс бараніў інтарэсы латышскіх беларусаў у сейме, а ў 26-м годзе прыяжджаў у Мінск на акадэмічную канферэнцыю па рэформе беларускага правапісу і азбукі. Шмат якія творы Райніса перакладзеныя на беларускую мову.
1868: Памёр Рамуальд Зянкевіч, этнограф, археолаг, фалькларыст
1877: Нарадзіўся Фелікс Дзяржынскі, камуністычны дзеяч, стваральнік рэпрэсіўнае машыны ў Савецкім Саюзе.
1938: Адкрыццё Дома-музея Адама Міцкевіча ў Наваградку.
1953: Нарадзіўся Вінцэсь Мудроў, беларускі пісьменнік
1971: Памёр савецкі кіраўнік Мікіта Хрушчоў. Супярэчлівая постаць, якая выйшла са сталінскага атачэння, выкрыла сталінскія злачынствы і стала героем шматлікіх показак. У параўнанні са Сталіным людзі ўспрымаюць Хрушчова як камічнага героя