Гэты дзень у беларускай гісторыі.
1807: памёр Казімір Нарбут, мысьліцель-асьветнік, прадстаўнік эклектычнага кірунку ў філязофіі эпохі Асьветніцтва ў Беларусі і Літве.
1808: нарадзіўся Шыман Канарскі, удзельнік паўстаньня 1830-1831 гадоў, дзеяч вызвольнага руху.
1928: памёр Антон Рафаілавіч Брадоўскі (нар. 20 кастрычніка) — нумізмат. Зь дзяцінства займаўся нумізматыкай. Частку сваёй калекцыі — каля 4,5 тысяч манэт і мэдалёў, а таксама 6000 мастацкіх вырабаў падараваў Віцебску ў 1918 годзе. На аснове таго збору заснаваў Віцебскі Губэрнскі музэй.
1999: памёр Міхась Восіпавіч Біч (нар. 27 траўня 1937, в. Мілявічы, Мастоўскі раён) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1985).
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт у 1958. З 1961 працаваў у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі навуковым супрацоўнікам, загадчыкам аддзела, адначасова з 1989 намесьнік дырэктара інстытуту.
Дасьледваў гісторыю Беларусі ХІХ — пачатку ХХ стст.: праблемы працоўнага і сацыял-дэмакратычнага руху, фармаваньня клясаў і палітычных партыяў, грамадзка-палітычнай барацьбы, народніцкага і нацыянальнага руху, пэрыядычнага друку.
Адзін з аўтараў «Гісторыі Беларуская ССР» (т. 2, 1978), «Гісторыі рабочага класа Беларускай ССР» (т. 1, 1984), калектыўных манаграфіяў «Гістарычныя карані дружбы і згуртаванасці ўкраінскага і беларускага народаў» (1978), «Асвета і педадагічная думка ў Беларусі: са старажытных часоў да 1918 г.» (1985), «Полацк: Гістарычны нарыс» (2 выд., 1987), навучальнага дапаможніка «Гісторыя Беларусі ХХ ст.» (1992), Аўтар дапаможніка для вучняў «Гісторыя Беларусі: Канец XVIII ст. — 1917 г.» (1993).