1814: Памёр Жан Жылібэр, французскі натураліст, хірург і анатам, жыццё і дзейнасць якога звязаныя з нашым краем. Пры канцы XVIII ст. доктар медыцыны Жан Эмануэль Жылібэр заснаваў у Горадні медычную акадэмію, акушэрскую і ветерынарную школы, а таксама клінічны шпіталь. Пасля гэтага выкладаў у Віленскім універсітэце і стварыў у Вільні батанічны сад.
1800: Памёр Мацей Радзівіл, драматург, кампазітар, аўтар лібрэта аперэтаў.
1848: Памёр Якуб Зебедэўш Фалькоўскі, асветнік-дабрачынец, пачынальнік навучання глуханямых дзяцей мове жэстаў, рэктар Шчучынскай піярскай школы.
1934: Памёр Мікола Ільяшэвіч, беларускі грамадскі дзеяч, гісторык, настаўнік.
1955: Нарадзіўся Яўген Мірановіч, беларускі і польскі гісторык, грамадска-культурны дзеяч
1960: Памёр Станіслаў Касцялкоўскі, беларускі гісторык.
1998: Памёр Мікола Гайдук, беларускі пісьменнік, журналіст, краязнавец, настаўнік.