This movie requires Flash Player 9
11.04.2014 | Культура

Кампанія “Будзьма!” распачынае веснавыя высвятленні стасункаў… з культурай

“Культура паляпшае жыццё” – для кампаніі “Будзьма!” гэтая аксіёма відавочная. Але як менавіта культура можа дапамагчы кожнаму беларусу і грамадству ў цэлым? Ці здольная культура дапамагчы знайсці сябе, самарэалізавацца, пабудаваць зручную прастору і добрыя працоўныя і сямейныя адносіны? І што менавіта ёсць паняткам “культура” ў нашым грамадстве? Абмеркаваць гэтыя пытанні і прарасціць “зерне” новага бачання культуры заклікае кампанія “Будзьма беларусамі!” на сакавіцкіх афлайнавых ток-шоу.

Кожны тыдзень у крэатыўнай прасторы “ЦЭХ” а 19-й мы збіраем экспертаў, даследчыкаў, знакамітых асобаў, і ўсіх тых, хто мае што сказаць пра беларускую культуру.

Запрашаем усіх неабыякавых і цікаўных да ўдзелу ў дыскусіях.

У праграме:

18.03. Культура быць актуальным. НАВОШТА НАМ МУЗЕЙ?

26.03. Культура дабрачыннасці. ЯК ТРЭБА ДАПАМАГАЦЬ ІНШЫМ?

1.04. Культура партнёрства. ЦІ ЗНОЙДУЦЬ АГУЛЬНУЮ МОВУ БІЗНЕС І МАСТАЦТВА?

8.04. Культура ствараць прастору. РЭКАНСТРУЮЕМ МІНСК

15.04. Культура каштоўнасцяў. РАСШЫФРОЎВАЕМ НАЦЫЯНАЛЬНЫ КОД БЕЛАРУСАЎ

poster

Крэатыўная прастора “ЦЭХ”, прасп. Незалежнасці, 58, к.6 (праход праз вул. П.Броўкі), дальні пад’езд, 2 паверх.

Схема праезду.

Уваход вольны

Будзьма актыўнымі! Палепшым жыццё разам!

Інфа-партнёры:

logo

Gazetaby

LU styl-long

logoNE

Print

partisan_logo_jpeg

8x8 BEL GR-1

lohvinauuu_logo

lohvinauuu_logolohvinauuu_logo


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика