Кампанія Google запусціла платформу для бізнесменаў. «Мой бізнес» дапаможа прадпрымальнікам наладзіць сувязь з кліентамі, распаўсюджваючы інфармацыю праз пошукавую сістэму, карты і сацыяльную сетку Google+.
«Усё больш прадпрыемстваў збліжаюцца са сваёй аўдыторыяй праз інтэрнэт кожны дзень. Аднак нашыя карыстальнікі паведамляюць, што пошук пастаянных кліентаў можа быць складаным і працаёмкім. Мы лічым, што ўсё мусіць быць прасцейшым», — гаворыцца ў блогу Google. Новая сістэма дазваляе бізнесменам падаць падрабязную інфармацыю аб сваіх крамах, кавярнях або сэрвісах. На думку Google, такім чынам брэнд стане бліжэйшы да патэнцыйных кліентаў.
«Мой бізнес» інтэгруецца з сэрвісам кантэкстнай рэкламы Google AdWords, падаючы бізнесменам разгорнутую статыстыку аб узаемадзеянні карыстальнікаў з іх брэндам. Падрабязны каталог бізнес-дадзеных абяцае палепшыць мабільны і кантэкстны пошук.
Карыстальнікі Places for Business і бізнесмены з Google+ аўтаматычна пераводзяцца на новую платформу. Таксама «Мой бізнэс» даступны ў выглядзе мабільнага дадатку на Android.