Існуючы з 2000 года партал арыентаваны, у асноўным, на збор незалежных беларускіх выданняў, што з’яўляюцца вельмі нізкім тыражом. Ёсць і гістарычныя выданні: кнігі, газеты і часопісы, выдадзеныя ў Беларусі і ў эміграцыі. Кнігі, аўдыё кнігі, газеты, аўдыё і відэа – усё гэта можна знайсці ў беларускай Інтэрнэт-бібліятэцы Kamunikat.org.
Большая частка публікацый выстаўлена ў электронным выглядзе ўпершыню. Вы знойдзеце не толькі класікаў беларускай літаратуры, але і авангард.
Унікальнасцю гэтай калекцыі з’яўляецца тое, што за апошнія тры гады яна была ўзбагацілася поўны зборам беларускай эмграцыйнай прэсы пасляваеннага перыяд і беларускіх незалежных газет з пачатку 90-х ХХ стагоддзя.
Асобнай часткай бібліятэкі з’яўляюцца асабістыя старонкі беларускіх аўтараў, чые кнігі знаходзяцца ў нашай бібліятэцы і раздзел “Што новага“, які дае магчымасць знаёміцца з навінкамі беларускага выдавецкага рынку.
Да гэтага часу на сайце сабрана больш за 10 000 беларускіх публікацыяў – кніжак, газэтаў, часопісаў, audio- і video-файляў, а яе рэсурсы ўвесь час пашыраюцца.
Бібліятэка карысная для студэнтаў і выкладчыкаў, вучняў і даследчыкаў. Бібліятэка спрыяе распаўсюду беларускай літаратуры, сягаючы ў самыя аддаленыя кропкі свету. Штодзённа бібліятэку адчыняюць ад 1500 да 2000 разоў.
Праект “Беларуская інтэрнэт бібліятэка Kamunikat.org”, які рэалізуе Беларускае гістарычнае таварыства, на працягу некалькіх гадоў мае фінансавую падтрымку Міністэрства замежных спраў Польшчы ў рамках праграмы «Польская дапамога”.
На гэты момант ў межах праграмы Польска-Амерыканскага Фонду Свабоды «Зьмены ў Рэгіёне» – RITA калектыў бібліятэкі Kamunikat.org рыхтуе шэраг беларускіх электронных кніжак (eBook), якія ўжо неўзабаве можна будзе запампаваць са старонкі.
Беражыце лес – чытайце кнігі на Kamunikat.org!