Грашовы запас каралеўскага двара Елізаветы Другой дасягнуў рэкордна нізкага ўзроўню і склаў крыху больш за 1 мільён фунтаў стэрлінгаў, што дало падставу брытанскім заканадаўцам зрабіць заяву аб неабходнасці скараціць дзяржаўныя выдаткі на ўтрыманне Букінгемскага палаца і шукаць дадатковыя крыніцы прыбытку.
Складваецца ўражанне, што каралеўскі двор спадзяваўся на шампанскае, але ўсё што можа дазволіць сабе, калі разлічваць толькі на свой уласны бюджэт, дык гэта толькі піва.
У справаздачы, надрукаванай 28-га студзеня, прыводзяцца дадзеныя пра фінансавы стан хатняй гаспадаркі Каралевы Елізаветы Другой. Лічбы несуцяшальныя: у казне амаль не засталося грошай.
Брытанскія заканадаўцы параілі Каралеве скараціць штат і часцей адкрываць Букінгемскі палац для наведвальнікаў дзеля павелічэння прыбытковасці.
Камітэт па кантролі над выдаткоўваннем дзяржаўных сродкаў Палаты Абшчын абвінаваціў каралеўскі двор у празмерным марнаванні грошай.
У справаздачы адзначаецца: “Тым не менш, нам падаецца, што Каралева не была праінфарміравана належным чынам пра існуючыя праблемы ні адпаведнымі супрацоўнікамі каралеўскага двара, ні афіцыйнымі асобамі Казначэйства, якія з’яўляюцца адказнымі за дасканалую праверку ўсяго, што датычыцца фінансавага планавання і мэнэджмэнту каралеўскай гаспадаркі”.
Рэзервовы грашовы запас каралеўскага двара дасягнуў рэкордна нізкага ўзроўню і склаў крыху больш за 1 мільён фунтаў стэрлінгаў (1,6 мільёны даляраў). Прынамсі 39 адсоткаў каралеўскай нерухомай маёмасці знаходзіцца ў незадавальняючым стане.
“Бойлеру ў Букінгемскім палацы ужо 60 гадоў!” – кажа старшыня камітэта Маргарэт Ходж у сваім інтэрвію для Бі-бі-сі. “Каралеўскі двор павінен нарэшце задумацца над тым як эфектыўна размяркоўваць свае фінансы, навучыцца атрымліваць дадатковыя прыбыткі і пачаць выплочваць запазычынасці”.
Прыхільнікі каралеўскай улады, не засмучайцеся! Гаворка ідзе не пра саму Каралеву, а толькі пра ейны двор. Па прыблізных падліках адмыслоўцаў, меркаваны ўласны капітал Яе Вялікасці скаладае 500 мільёнаў даляраў.