Цырымонія ўзнагароджаньня лепшых музыкаў краіны «Рок-Каранацыя» адбудзецца 14 сакавіка. Арганізатары вырашылі перанесьці месца дзеі з сталіцы ў …Маладэчна. Упершыню за 14-гадовую гісторыю цырымоніі рок-музыкі выступяць у суправаджэньні сымфанічнага аркестру. Згоду на выступ ужо далі ўладальнікі галоўнай Рок-Кароны-2007 Neuro Dubel, а таксама героі мінулага году — «Ляпіс Трубяцкой», этна-трыё «Троіца», IQ48, «Детидетей» ды іншыя. Падрабязнасьці пра цырымонію на ТГ.
Фота з сайту Тузін гітоў.