У кінатэатры «Перамога» (вул. Інтэрнацыянальная, 20) ад 16 кастрычніка да 10 лістапада будзе працаваць фотавыстава «Казачная краіна», прымеркаваная да нацыянальнага свята Чэхіі — 28 кастрычніка. Фотаздымкі адлюстроўваюць свет легенд, звязаных з цэлым шэрагам мясцін Прагі і дазваляюць адчуць дотык магіі.