Сёньня ў Менску адбыўся справаздачна-выбарны зьезд Беларускага ПЭН-цэнтру. Ягоныя ўдзельнікі абмеркавалі становішча ў гэтай грамадзкай арганізацыі, створанай дзеля абароны творчых правоў пісьменьнікаў і журналістаў, а таксама задаволілі просьбу яе старшыні Ўладзімера Някляева вызваліць яго ад пасады. Новым старшынём абраны паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч. Тэкст цалкам.