Пакуль амаль траціна беларусаў (калі верыць афіцыйным дадзеным) брала ўдзел у суботніку, у Мінску адкрыўся чарговы байкерскі сезон. Ад навюткіх Kawasaki да алдовых “Уралаў”, ад цюнінгаваных чопераў да шараговых скутараў, ад суровых “мэнаў” са стажам у паўсотні гадоў да маладзенькіх дзяўчатак, якія толькі ўчора атрымалі правы – на традыцыйным месцы збору ля Лядовага палаца на Прытыцкага было што паглядзець і чаму здзівіцца.
фота: Зарына Кандрацьева