У “КінаБункеры” суполка Zabej! працягвае вывучаць культурныя і сацыяльныя з’явы. Гэтым разам тэма – альтэрглабалізм. Што гэта? 31 траўня ў кавярні “Добрыя мыслі” арганізатары адкрытага паказу паспрабуюць высветліць адзін з бакоў сучаснай глабалізацыі, прадэманстраваўшы кінастужкі «Захоп» (Эві Льюіс, Наомі Кляйн) і «Сквотынг» (Ларыса Матэйсэн). Запрашаем усіх, хто хоча, вучыцца, думае.
Месца паказу: Менск, кавярня “Добрыя Мыслі” (вул. Магілёўская, 12/1)
Час: 31 мая, нядзеля.
Пачатак а 18:00.
Уваход вольны.
Падрабязней пра ініцыятыву тут: http://kinobunker.info