Святочная цырымонія адкрыцця XVII Мінскага міжнароднага кінафестываля “Лістапад” адбылася ў Палацы Рэспублікі 5 лістапада.
Арнэла Муці і Расціслаў Янкоўскі
Як і чакалася, такое мерапрыемства без сюрпрызаў не абыходзіцца.
Вахтанг Кікабідзэ
Па-першае, новая традыцыя “Лістапада” – чырвоная дарожка – неад’емны атрыбут любога міжнароднага кінафоруму. Па чырвонай дарожцы ў Мінску ў гэты дзень прайшлі: Нані Брэгвадзэ, Аляксандр Стрыжэнаў, Ігар Угольнікаў, Элеанора Язерская, Святлана Бароўская, Алена Драпека, Наталля Бандарчук, Андрэй Курэйчык, Уладзімір Янкоўскі, Андрэй Кудзіненка, Аляксандр Яфрэмаў, Валерыя Арланава, Аляксандр Колбышаў і іншыя. Былі заўважаныя афіцыйныя асобы – Міхаіл Швыдкой і Павел Латушка. На сёлетні кінафорум у Мінск з’ехаліся кінематаграфісты з дзесяткаў краін, у тым ліку: з Літвы, Польшчы, Украіны, Расіі, нават з далекай Венесуэлы.
Па-другое, нязменны старшыня “Лістапада” Расціслаў Янкоўскі перадаў паўнамоцтвы Генадзю Давыдзька, алё традыцыйную талерку пакуль разбіў сам.
Па-трэцяе, парадаваў “Грузінскай песняй” непараўнальны Вахтанг Кікабідзэ.
Вядучыя цырымоніі адкрыцця Вера Палякова і Георгій Калдун
Апошні, але самы відовішчны сюрпрыз паднесла сваім з’яўленнем на сцэне італьянская (да гэтага часу) прыгажуня, актрыса Арнэла Муці.
Расціслаў Янкоўскі і Генадзь Давыдзько
Цікава адзначыць, што з прыходам новай дырэкцыі, наш кінафестываль выходзіць на новы ўзровень. Змяніўся яго фармат. Зараз ён уключае пяць конкурсных праграм: ігравое кіно (асноўны конкурс), маладое кіно, неігравое кіно, маладое неігравое кіно і традыцыйны конкурс фільмаў для дзяцей і юнацтва «Лістападзік».
Элеанора Язерская
Але самае галоўнае, што прызы па кожнай з конкурсных праграм цяпер будуць вызначаць прафесіяналы, як гэта прынята паўсюдна.
Акрамя таго, падрыхтавана пяць пазаконкурсных праграм, якія таксама будуць цікавыя публіцы: “Без пяці “Оскар”,”Французскі майстар-клас”,”Экстрым і Каннаманія”,”Панарама польскага кіно” і “Панарама расійскага кіно”.
Павел Латушка і Міхаіл Швыдкой
“Свята на нашай вуліцы” будзе доўжыцца да 12 лістапада.