20 красавіка 2009 года у 20-00 у залі Дома кіно (г. Мінск, вул. Талбухіна, 18) маладыя і таленавітыя аматары кінематаграфіі прэзэнтуюць для шырокай публікі свае ўласныя фільмы, якія здымаліся па іх ініцыятыве і ўласнымі сродкамі цягам апошніх год.
Мерапрыемства прымеркаванае да пачатку новага супольнага праекту рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз кінематаграфістаў” і маладзёвай ініцыятывы “Kinaklub.org” – стварэнне Беларускага маладзёвага цэнтра кінематаграфіі (БМЦК), які будзе наікраваны непасрэдна на:
1. Выяўленне, культываванне і развіццё інавацыйных формаў кінатворчасці і кінамастацтва ў Беларусі.
2. Стварэнне тэхнічнай базы для рэалізацыі кіна-, відэапраектаў прапанаваных арганізацыямі, творчымі групамі і асобнымі фізічнымі асобамі ў межах дзейнасці БМЦК.
3. Садзеянне падтрымцы і развіццю прадзюсарскай дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь шляхам стварэння ўласнага прадзюсарскага цэнтру.
4. Выданне сучаснага часопіса пра кінематаграфію Беларусі, краін СНД і Цэнтральна-Усходняй Еўропы.
5. Правядзенне кінапраглядаў, выставаў, фэстаў, акцый, майстар-класаў, тэатральных імпрэзаў і
канцэртаў, ды іншых мерапрыемстваў, якія дазволяць раскрыць увесь патэнцыял творчай моладзі.
Такім чынам, кінавечарына-прэзентацыя “Kinaklub.org кажа сваё слова…!” станецца сваеасаблівай заяўкай моладзі, якая жадае навучыцца здымаць сапраўднае беларускае кіно, аб сваім выхадзе на кінематаграфічную прастору Беларусі і аб пачатку сваёй дзейнасці, якая безумоўна, адкрые новыя імёны і таленты.
Аргкамітэт кінавечарыны-прэзентацыі “Kinaklub.org кажа сваё слова…!”:
Кастрамінава Воля (029) 551 333 5
Шэка Дзяніс (029) 770 0790
Рудакоў Станіслаў (029) 669 2086
Інфармацыйныя падтрымка: www.kinaklub.org