Шаноўнае спадарства!
Суполка “Літаратурнае прадмесце” запрашае вас 14 студзеня (серада) у музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) на эксклюзіўную калядную вечарыну “Кірмаш мусамаў” (цікаўныя хобіты – а мы ўсе трошкі хобіты — могуць дазнацца падрабязнасці пра мусаў ці мусамаў тут: http://rubleuskaja.livejournal.com/1014.html).
У імпрэзе бяруць удзел: паэты Людміла РУБЛЕЎСКАЯ, Віктар ШНІП, Мікола КАНДРАТАЎ, Маргарыта АЛЯШКЕВІЧ (якая падрыхтавала прыемны сюрпрыз для шаноўных гледачоў), Наталля КУЧМЕЛЬ, Юрась НЕРАТОК, Віка ТРЭНАС, музыкі Алесь КАМОЦКІ, Яраш МАЛІШЭЎСКІ, Юры НЕСЦЯРЭНКА.
У межах мерапрыемства адбудзецца феерычны аўкцыён мусаў ці мусамаў, да якога можа далучыцца любы жадаючы (пры ўмове, канечне, што ў вас ёсць цікавы мусам, які вы гатовыя прадставіць шырокай публіцы).
Увага! Усе прысутныя прымуць удзел у распачатым галасаванні за кандыдатаў на атрыманне антыгламурнай літаратурнай прэміі “Блакітны Свін”. Не прапусціце падзею года! Пачатак у 18.00. Уваход вольны. Інфармацыйная падтрымка http://vika-trenas.livejournal.com/