Танцавальны хіт ад Рэй & Tonystar “Вселенная” ўварваўся ў эфір расійскага “МузТВ”.
Услед за IOWA і Максам Каржом у ратацыю галоўнага музычнага тэлеканала Расіі “МузТВ” трапіў свежы кліп беларускага спевака Рэя. Ужо год як спявак пераехаў у Расію на запрашэнне легендарнага музычнага лэйбла “Студыя “САЮЗ”, дзе вядзе актыўную гастрольную дзейнасць і працягвае запіс музычнага матэрыялу. Свежы сінгл спевака “Вселенная” паспеў нарабіць шмат шуму. Відэа, знятае ў падмаскоўнай электрычцы, стала сапраўдным вірусным ролікам.
Сімвалічна, што нягледзячы на поспехі музыканта ў Расіі, ён не забывае пра радзіму і выпускае сінглы на беларускай мове, суправаджаючы іх канцэптуальнымі відэакліпамі: