This movie requires Flash Player 9
09.02.2015 | Літаратура

Кніга “Байсан” і сімвал Vieršnica з’явіліся на беларускім рынку

Алесь Плотка выпускае дэбютны зборнік вершаў — кнігу, чуткі пра якую хадзілі даўно. Выданне  стала своеасаблівым Best Of паэта, у якое ўвайшлі лепшыя вершы ад першых публікацый да сённяшняга дня.  Пад цвёрдай вокладкай першага выдання чытача чакаюць лепшыя думкі аўтара – ад маладых гадоў у Чарнобыльскай зоне да пабачанага і перажытага на прасторы ад Багамаў да Ўладзівастоку.  Гераіня вокладкі кнігі – Vieršnica, аўтарскае бачанне беларускіх жанчынаў, што натхняюць на творчасць.

Кажа сама кніга: “Па шчырасці, мне вельмі цяжка даваць якія-кольвек каментары, бо я ж кніга і не ўсё разумею ў свеце людзей. Нашыя стасункі з аўтарам зрабіліся даволі складанымі пасля майго з’яўлення. Я, бывае, кажу яму цяпер: “Калі ласка, пачухай мяне там, уверсе карэньчыка, надта чэшацца пасля выдавецкіх калідораў”. А ён мне адказвае: “Хай чытачы тое робяць, калі ты ў фэйсбуку столькі лайкаў збіраеш”. Карацей, нармальны ў мяне аўтар, але вы лепш мяне ад яго забярыце”.

Кніга  выйшла ў выдавецтве “Кнігазбор” пад рэдакцыяй Наталлі Кучмель. Мастацкае ўвасабленне  Vieršnica паводле ідэі аўтара выканала мастак Юлія Галавіна. Значны ўплыў на канчатковы змест і форму кнігі аказалі творцы Алесь Пашкевіч, Барыс Пятровіч (Сачанка) і Віталь Рыжкоў. Замовіць кнігу па Беларусі і па-за яе межамі можна на афіцыйным сайце аўтара – baisan.org.

Прэзентацыя кнігі адбудзецца:

16га лютага ў Мінску, у галерэі TUT.BY разам з Уладам Бубенам і Змітром Плянам

28га лютага ў Віцебску у  арт-прасторы Vitebsk4Me разам з Вольгай Чайкоўскай

 


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика