Кнігі, якія выйшлі з другу цягам апошніх двух гадоў, цяпер можна чытаць і з мабільных прылад. Яны выкладзены ў фармаце pdf на сайце pawet.net.
Кніга “Пад крылом Каложы. Кішэнная гісторыя Гродна”, падпісаная псеўданімам “Андрэй Павач”, змяшчае ўсю гісторыю горада на 222 старонках. Яна напісаная ў папулярным, амаль мастацкім стылі. Аўтары (большую частку напісаў Андрэй Чарнякевіч) паказваюць гісторыю Гродна праз прызму гісторыі Каложскай царквы.
Кніга “Памяць пра Гродна. Матэрыялы да біяграфічнага слоўніка постацей міжваеннага горада 1919 – 1939 гг.” расказвае пра прадстаўнікоў гарадскіх ўладаў, паліцыі, вайскоўцаў, артыстаў, прадпрымальнікаў і дзеячаў беларускага руху міжваеннага часу. Кніга ўнікальная, у ёй не толькі ўтрымліваюцца біяграфіі, але і ўзгадваюцца падзеі, у кантэкст якіх упісаныя тыя ці іншыя асобы.
Спампаваць кнігу “Пад крылом Каложы. Кішэнная гісторыя Гродна”