Будзьма беларусамі!
Caйт
Кампанія
Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com

Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!

  • Актуаліі
  • Калумністыка
  • Літаратура
  • Гісторыя
  • Фотарэпартаж
  • Крылы БНР
  • Разам да справы!
  • Афіша
28.12.2018 | Грамадства

Колькі мае каштаваць беларушчына?

Tweet

Час, калі беларускі кантэнт каштаваў капейчыну, беззваротна мінае. Газеткі на таннай паперы, самапальныя цішоткі і значкі з «Пагоняю», выданні нікому не вядомых класікаў сучаснасці са слабым пераплётам, якія разваляцца праз тыдзень, – усё гэта сыходзіць у нябыт. Нарэшце!

Сёння мы маем справу з цікаваю тэндэнцыяй – беларускі кантэнт расце ў цане. Гэта і платная падпіска на «Нашу Ніву», і зусім не танныя байкі ад «LSTR», і глянцавая «Наша Гісторыя» за 5 рублёў, і покерныя карты «100 гадоў БНР» за 35… Раней нічога такога немагчыма было сабе ўявіць. Чаму?

Бо беларушчына – увесь спектр выданняў, мэрчу, выканаўцаў і паслуг – каштавалі капейчыну або наагул нічога – зэро. Гэта была гуманітарная місія, маральны абавязак, палітыка, «змагарства», старая з працягнутаю рукою – што заўгодна, але не бізнес.

«Шчыры беларус» паводле логікі 1990–2000-ых быў вечным нонканфармістам з нямытымі валасамі, якога не разумелі суседзі і прадавачкі ў крамах («Мне каву з вяршкамі…» – «Чо?!»), якога выганялі з вучобы і працы, які не мог сябе забяспечыць і прыбіцца ў жыцці да нейкага берагу – чужы на сваёй зямлі. Які бізнес? Якія грошы? Вы пра што? Прадацца? Не-не, прынцыпы…

Марна тлумачыць, што ўсё гэта цалкам бесперспектыўны шлях, які знаходзіў сабе апраўданне ў палітычнай сітуацыі, моўнай мапе краіны, гістарычным мінулым, рэпрэсіях і г. д. Сёння ўсё па-іншаму. Хочаш беларушчыну? Бяры – і плаці. Гэта правільна і павышае якасць таго, што ты атрымаеш на выхадзе.

Канечне, увесь гэты час былі аб’ектыўныя фактары, якія тармазілі развіццё нацыянальных працэсаў. Гэта і адукацыйная палітыка, і «саўковае лобі» ва ўладзе. Нацыянальная плынь была змушаная прабіваць сабе дарогу скрозь вострыя камяні рэальнасці – інерцыю постсавецкага грамадства і бескампраміснасць прарасейскіх функцыянераў у важных кабінетах.

Але давайце на хвілінку ўявім, што саўковы механізм быў бы наўпрост перафарбаваны ў нацыянальныя колеры. Школьнікаў бы заганялі ў такі ж ліпавы і мёртванароджаны БРСМ, толькі пад бел-чырвона-белым сцягам. На парад 8 верасня выходзілі б убеленыя сівізною ветэраны «Адраджэння» ў чаканні кветачак ад першакласнікаў. На «лексусах» рассякалі б па Менску настаяцелі ды епіскапы аўтакефальнай БПЦ… Тая ж самая вертыкаль, той самы савок, але ў вышыванцы.

Каму тое трэба? У ХХІ ст. – ужо нікому. У свеце, дзе перамагае здаровая канкурэнцыя, прыватная ініцыятыва, новыя ідэі, падыходы, тэхналогіі, нацыянальны нафталін нічым не лепшы за саўковы. Каштоўнасць мае не статыка, а дынаміка, не настальгія (па ВКЛ ці СССР – няважна), а футурызм.

Да чаго гэта ўсё? А да таго, што сёння мы маем вельмі крутыя шанцы на сонечнае заўтра. Нашыя нацыянальныя праекты прайшлі праз мясарубку, а значыць – натуральны адбор. І таму менавіта гэты мэрч, музыка, інфармацыя каштуюць грошай, гэта нармальна. А ўявіце, якім пышным цветам расцвіце нацыянальна арыентаваны бізнес у больш ліберальных умовах!.. І каштаваць будзе яшчэ больш – і гэта крута!

Урэшце, што такое грошы? Эквівалент сацыяльнай значнасці прадукту, які ты ствараеш, толькі і ўсяго. Калі на яго няма попыту, ён нічога і не каштуе. А калі ты людзям не распавёў, чаму твой прадукт цікавы і важны, – гэта твая праблема, а не праблема людзей. Ну, добра, параўнанні з бізнесам ужо нагналі аскомы, але яны працуюць, што зробіш. Гэта рэальнасць. А рэальнасці не варта баяцца, з ёю трэба працаваць.

Алесь Кіркевіч, belsat.eu

Апошняе ў рубрыцы:

IMG_3725
У краіне

Дзень роднай мовы ў Віцебску (фотарэпартаж)

Канцэртам Андруся Такінданга ў Віцебску 22 лютага завяршылася святкаванне Дня роднай мовы, якое сёлета адбылося па ўсёй краіне. Святочныя імпрэзы прайшлі...

pk_hrodna_2_03_new
Афіша Навіны "Будзьма!" Разам да справы!

Прэс-клуб у Гародні “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: асаблівасці супрацоўніцтва з уладамі” – 2 сакавіка

2 сакавіка кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA выпраўляюцца ў Гародню, каб на адмысловым прэс-клубе абмеркаваць...

IMG_1215
У краіне

Дзень роднай мовы ў Брэсце (фотарэпартаж)

Следам за Мінскам і Гародняй прапануем фотарэпартаж са святкавання Дня роднай мовы ў Берасці, дзе выступілі Алесь Камоцкі і Алеся Сівохіна, а таксама...

IMG_9076
У краіне

Дзень роднай мовы ў Гародні (фотарэпартаж)

Акрамя Мінску адзначалі Дзень роднай мовы і ў іншых гарадах. У Гародню завітаў на свята Зміцер Вайцюшкевіч, які даў цудоўны канцэрт. Глядзіце, як гэта...

Апошнія навіны

    У краіне
    Дзень роднай мовы ў Віцебску (фотарэпартаж)
    Афіша Навіны "Будзьма!" Разам да справы!
    Прэс-клуб у Гародні “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: асаблівасці супрацоўніцтва з уладамі” – 2 сакавіка
    У краіне
    Дзень роднай мовы ў Брэсце (фотарэпартаж)
    У краіне
    Дзень роднай мовы ў Гародні (фотарэпартаж)
    Беларусы свету
    Лявон Юрэвіч: “Сітуацыя з заробкамі ў бібліятэках ва ўсім свеце аднолькавая”
    Афіша Навіны "Будзьма!" Разам да справы!
    Прэс-клуб у Брэсце “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: асаблівасці супрацоўніцтва з уладамі” – 1 сакавіка
    Беларуская мова Грамадства
    За беларускамоўны аўтавакзал у Брэсце
    Літаратура
    Прэзентацыя пяці тамоў дзённікаў Рыгора Барадуліна — 1 сакавіка
    Мастацтва
    Паглядзіце, якую шыкоўную калекцыю нацыянальных строяў пашылі вучаніцы 50-й мінскай гімназіі
    У краіне
    Дзень роднай мовы ў Мінску (фотарэпартаж)
    Адукацыя
    Беларуская літаратура і мова — на макулатуру
    Гісторыя
    Рэчы з гісторыяй. Гарадзенец сабраў унікальную калекцыю стогадовых артэфактаў сваёй сям’і
    Кіно
    Праект «Беларускія ўікэнды» у новым сезоне пакажа «Уладара пярсцёнкаў» на мове і зладзіць штомесячные паказы ў Гродна
    Беларуская мова
    Каб вярнуцца на ўзровень 1945 года беларускай мове спатрэбіцца паўстагоддзя
    Асоба Беларуская мова
    Чаму валанцёрка з Нямеччыны хоча размаўляць па-беларуску

Афіша

  • 22.02Беларускія ўікэнды: «Форэст Гамп», Уолтэр Міці і Нарнія вяртаюцца ў Мінск
  • 23.02Спецпоказ фильма-концерта «Сияние обрушится вниз»
  • 24.02Беларуская дыктоўка 2019 у Магілёве
  • 24.02«Барадулінскі Спеўны Сход» у Віцебску!
  • 24.02«Барадулінскі Спеўны Сход» у Гродна!
  • 24.02«Кто мы и откуда?»: «Бумбокс» снова выступит в Минске
  • 24.02Скандальная самец-рок-группа RU.ST

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

  • VK

  • Facebook

Апошнія каментары

  • Дятловчанин: Уже с момента написания данной стат …
  • N: Вельмі добра, дзякуй Макс Жбанкоў! …
  • Віктар Марціновіч: у чым толькі цікава вымяраецца розн …
  • ВР: Першыя два сказы В. М. - проста спр …
  • Віктар Марціновіч: 1. Tak, i pra heta esc zhadka u tek …

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Ён, Яна і таварыш следчы
    • Дзень роднай мовы ў Мінску (фотарэпартаж)
    • Лявон Юрэвіч: “Сітуацыя з заробкамі ў бібліятэках ва ўсім свеце аднолькавая”
    • Прэс-клуб у Мінску “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: асаблівасці супрацоўніцтва з уладамі”. Сёння апошні дзень рэгістрацыі!
    • Дзень роднай мовы ў Гародні (фотарэпартаж)

Ахова спадчыны

  • Любліншчына рэнесансная
  • АДРАДЖЭННЕ СПАДЧЫНЫ
  • Працэс зменаў ў Кодэкс аб культуры пайшоў
  • Таварыства артымала згоду Мінкульта на працу па стварэнню мемарыялу праведнікаў свету
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2016.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM