Сэсія – час, калі магчымасьці студэнцкага арганізму раскрываюцца на 101%, зьдзіўляючы часам нават самога студэнта. А як ты рыхтуесься да сэсіі? За ноч спрабуеш “запомніць” стос таўшчэзных кніг ці набіваеш руку, майструючы рознага кшталту “шпоркі” ды “бомбы”? А можа, традыцыйна клічаш Халяву?
Распавядзі нам сваю праўду пра сэсію!
Дашлі на электронную пошту [email protected] фота альбо відэа (не болей за 5 хвілін), прысьвечаныя названай тэме, і прымі ўдзел у конкурсе “Голая студэнцкая праўда пра сэсію”.
Аўтары самых незвычайных і цікавых прац атрымаюць прызы: MP3-плэер, флэш-карту альбо фотаальбом Taschen.
Не тармазі. Дэдлайн 5 чэрвеня!
Падрабязнасьці на http://zebest.info/