Амбасада ЗША распачынае падрыхтоўку да пятага фэсту “Амбасовішча”, які адбудзецца ў чэрвені 2009 года. Мы запрашаем беларускіх музыкантаў дасылаць заяўкі на ўдзел у фестывалі. Як і ў мінулыя гады, амбасада плануе праводзіць сярод маладых выканаўцаў конкурс, пераможца якога вызначыцца паводле галасавання гасцей “Амбасовішча”.
Выканаўцы з Мінску і іншых рэгіёнаў Беларусі, якія жадаюць узяць удзел у конкурснай частцы фэсту, могуць дасылаць свае запісы, кантактную інфармацыю і кароткую даведку аб сабе на адрас: 220030, г. Мінск, вул. Герцэна 2А, Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры амбасады ЗША, альбо на электронную пошту [email protected]. Жанравых і моўных абмежаванняў не існуе. Да разгляду прымаецца толькі ўласны матэрыял.