Трэці менскі студэнцкі фэст кіно і відэа “Киногрань” пройдзе з 22 па 26 красавіка ў сталіцы Беларусі. Праграма будзе ўключаць у сябе як міжнародны конкурс “Маладыя прафесіяналы”, так і нацыянальны конкурс незалежнага і аматарскага кіно. Таксама плянуецца правядзеньне шэрагу пазаконкурсных і тэматычных паказаў.
Для папярэдняга адбору ў конкурс “Маладыя прафесіяналы” у аргкамітэт фэсту ўжо паступілі працы больш за з 20 краін міру (Аўстраліі, Бельгіі, Балгарыі, Велікабрытаніі, Вугоршчыны, Нямеччыны, Ізраілю, Гішпаніі, Ірана, Канады, Кітая, Нігерыі, Нідэрландаў, Польшчы, Партугаліі, Расеі, Румыніі, Славеніі, ЗША, Турцыі, Украіны, Фінляндыі, Францыі, Чэхіі, Швецыі, Швейцарыі, Эстоніі і Японіі).
Большасьць фільмаў – удзельнікі студэнцкіх конкурсаў і раўналежных праграм міжнародных кінафэстаў у Канах, Берліне, Лакарна, а таксама конкурсных паказаў МКФ у Амстэрдаме, Ратэрдаме, Кракаве, Карлавых Варах, Катбусе, Лейпцызе, Гетэбургу, Кёльне, Барселоне, Тэгеране, Таронта і йнш.
Арганізатары запрашаюць усіх беларускіх аўтараў для ўдзелу ў фэсьце “Киногрань”.у конкурсе незалежнага і аматарскага кіно.
Прымаецца анімацыя, гульнявыя, дакументальныя і эксперыментальныя фільмы, музычнае відэа.
Азнаёміцца з падрабязнасьцямі і правіламі ўдзелу можна тут: