Міжнародная музычная прэмія “БелБренд” распачала прыём матэрыялаў на конкурс сярод выканаўцаў класічнай музыкі. Для ўдзелу неабходна даслаць відэазапісы сваіх канцэртных выступаў і творчую біяграфію на паштовы адрас [email protected].
Дэдлайн — 1 ліпеня 2016 года.
Падрабязную інфармацыю шукайце на сайце прэміі belbrandaward.com .
Таленты, не ўпусціце свой шанец!
Міжнародная музычная прэмія “БелБренд” была арганізаваная ў 2014 годзе Асацыяцыяй «БелБренд» пад патранатам Еўразійскай эканамічнай камісіі.