Адзін маленькі і шэсць дарослых паэтаў запрасілі маладых музыкаў засьпяваць па-беларуску.
Літаратары Андрэй Адамовіч, Вольга Гапеева, Уладзь Лянкевіч, Віталь Рыжкоў, Вера Бурлак ды Віктар Жыбуль з сынам Кастусём узялі ўдзел у роліку “Верш – гэта песня”. Ён быў зняты ў падтрымку конкурсу “Заспявай.BY”, што ладзяць партал Tuzin.fm і дабрачынны фонд “Вяртанне” пры падтрымцы TUT.BY. Героі роліку заклікаюць маладых музыкаў стварыць песню на верш сучаснага беларускага паэта.
Ролік мае на мэце паказаць шматграннасць сучаснай беларускай паэзіі, дзе верш параўноўваецца з вытанчаным танцам, напружаным баксёрскім паядынкам і з першабытнай зачараванасцю агнём.
“Мы хочам, каб моладзь прасякалася і натхнялася добрай беларускай паэзіяй. Каб маладыя людзі адкрылі для сябе беларускі космас ды падзяліліся сваім адкрыццём з усімі”, – заяўляюць пра свае мэты арганізатары конкурсу “Заспявай.BY”.
У лагічны працяг роліку чакаецца з’яўленне шэрагу відэакаментароў ад паэтаў з разважаннямі на тэму сучаснай паэзіі, якія будуць паступова публікавацца цягам бліжэйшых тыдняў.
У якасьці галоўнага прызу за перамогу на конкурсе абяцаецца аранжыроўка, запіс і звядзенне песні разам з украінскім саўнпрадусарам Уладам Яруном («Океан Ельзи», «Ляпіс Трубяцкі»).
Падрабязнасці пра ўмовы конкурсу – тут
Відэа: Яўген Шапчыц, Хрысціна Дарапей, Андрэй Фінік