30.09.2014 | Край BY

“Край|BY”: Грушаўка – радзіма знанага палітычнага перформера

Праект “Край|BY” працягвае другі сезон месцам пакланення патрыётаў Рэчы Паспалітай, Польшчы і Беларусі – вёскай Грушаўка.

Гэтая маленькая закінутая між лясоў вёсачка, якой калісьці валодала сама Барбара Радзівіл, выгадавала аўтара аднаго з найбольш яскравых палітычных перфомансаў часоў Рэчы Паспалітай. 1773 год… “Забіце мяне, але не забівайце Бацькаўшчыны!..” Памятаеце?

“Край|BY” – серыя фільмаў, у якіх шчыра, з гумарам і ў рэжыме тач-скрын Павал Харланчук і Вірус беларушчыны, які завёўся ў студыйным камп’ютары, расказваюць пра беларускія мясціны, у якія варта вяртацца зноў і зноў. Другі сезон мультымедыйнага праекта прадстаўляюць супольна Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны і Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”. Захапляльныя таямніцы і цікавосткі збірае для ўсіх нас творчае аб’яднанне “ПАН-студыя”.

Партнёры


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика