This movie requires Flash Player 9
11.09.2014 | Край BY

“Край|BY”: Лучай – рэзідэнцыя астраномкі-мецэнаткі

Доўгі час Лучай сярод іншых паселішчаў усходняй Ашмяншчыны нічым не вы-Лучаўся. Пакуль у XVIII стагоддзі тагачасныя гаспадары мястэчка не вырашылі зрабіць тут цэнтр каталіцызму. Тады ж Альжбета Пузына з Агінскіх ператварыла Лучаі ў сваю рэзідэнцыю, але не для забаваў. Тут яна на навуковым узроўні займалася астраноміяй. Больш за тое, рэгулярна праяўляла сваю шчодрасць, за што генерал ордэна Ларэнца Рычы зацвердзіў адмысловую малітву ў гонар беларускай мецэнаткі (за Альжбету езуіты маліліся ва ўсіх курыях ордэна па ўсім свеце!), а за падтрымку астраноміі ў ВКЛ была ўвекавечаная Міцкевічам у “Пану Тадэвушу”.

Чым яшчэ, акрамя неверагоднай прыгажосці касцёла, краявідаў і музычных фестываляў, што ладзіць для ўсяго наваколля ксёндз Мікалай Ліпскі, вядомы Лучай сёння, даведайцеся з чарговага online-падарожжа “Край|BY”.

“Край|BY” – серыя фільмаў, у якіх шчыра, з гумарам і ў рэжыме тач-скрын Павал Харланчук і Вірус беларушчыны, які завёўся ў студыйным камп’ютары, расказваюць пра беларускія мясціны, у якія варта вяртацца зноў і зноў. Другі сезон мультымедыйнага праекта прадстаўляюць супольна Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны і Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”. Захапляльныя таямніцы і цікавосткі збірае для ўсіх нас творчае аб’яднанне “ПАН-студыя”.

Партнёры

 


Адзін каментар у ““Край|BY”: Лучай – рэзідэнцыя астраномкі-мецэнаткі”

  1. Алёна Каткова says:

    Заўвага! Мясцовая вясковая школа ў Лучаі зачыненая ўжо як 3-4 гады, калі не больш. Інфармацыю правярайце перад тым як пускаць у эфір.

Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика