This movie requires Flash Player 9
07.10.2014 | Край BY

“Край|BY”: На радзіму беларускага цырка – у Дукору!

Як і любы неабазнаны аўтамабіліст, вы праміняце вёску Дукора не спыняючыся. Вядома, калі папярэдне не паглядзіце сённяшні выпуск праекта “Край|BY”!

Па-першае, менавіта Дукору можна лічыць радзімай беларускага цырку! Калісьці вёска была зайздросным гандлёвым цэнтрам усёй Мінскай губерні і выхавала апошняга на сённяшні дзень беларускамоўнага кіраўніка краіны. А яшчэ ў Дукоры месціцца ўнікальная капліца верацярпімасці! Можа, бачылі такія дзе-небудзь яшчэ? Пішыце на razam@budzma.org!
Затрымаемся ў Дукоры online разам з праектам “Край|BY”!

“Край|BY” – серыя фільмаў, у якіх шчыра, з гумарам і ў рэжыме тач-скрын Павал Харланчук і Вірус беларушчыны, які завёўся ў студыйным камп’ютары, расказваюць пра беларускія мясціны, у якія варта вяртацца зноў і зноў. Другі сезон мультымедыйнага праекта прадстаўляюць супольна Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны і Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”. Захапляльныя таямніцы і цікавосткі збірае для ўсіх нас творчае аб’яднанне “ПАН-студыя”.

 

Партнёры


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика