This movie requires Flash Player 9
29.10.2014 | Край BY

“Край|BY”: тлустая кропка ў татарскіх наездах – Клецк!

Праект “Край|BY” выпраўляецца ў апошняе падарожжа другога сезону! Сёння наш шлях ляжыць у Клецк – горад, які стагоддзямі знаходзіўся ў цені свайго яснавяльможнага суседа Нясвіжа, хоць і мае не менш адметную гісторыю!

Людзі тут сяліліся яшчэ ў часы рымскіх імператараў, а драўляны замак збудаваў сам Яраслаў Мудры. Менавіта Клецк паставіў тлустую кропку ў гісторыі татарскіх наездаў. А на гаспадарчых падворках дагэтуль хаваецца ўспамін пра Мікалая Радзівіла Чорнага! А галоўная плошча Клецка названая ў гонар каго б вы думалі? Не Леніна і нават не найзнакаміцейшага тутэйшага жыхара Сымона Буднага, а ў гонар Уладзіміра Маякоўскага. Чаму – пакуль ніхто растлумачыць не здолеў. Можа, ведаеце вы?

Пішыце на razam@budzma.org, запрашайце ў госці, натхняйцеся online-падарожжамі праекта “Край|BY”, вандруйце і адкрывайце для сябе Беларусь! Будзьма разам!

“Край|BY” – серыя фільмаў, у якіх шчыра, з гумарам і ў рэжыме тач-скрын Павал Харланчук і Вірус беларушчыны, які завёўся ў студыйным камп’ютары, расказваюць пра беларускія мясціны, у якія варта вяртацца зноў і зноў. Другі сезон мультымедыйнага праекта прадстаўляюць супольна Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны і Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”. Захапляльныя таямніцы і цікавосткі збірае для ўсіх нас творчае аб’яднанне “ПАН-студыя”.


2 Каментаў у ““Край|BY”: тлустая кропка ў татарскіх наездах – Клецк!”

  1. ZMICIER says:

    Цікавая перадача, але “ужимки” Паўла Харланчука зусім не да месца.

  2. Уладзімір Георгіевіч says:

    Зрабіў сабе прыемнае адкрыццё – ваш сайт. Праект “край” – гэта то, што трэба! Я – з вамі!! Так трымаць!

Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика