Згодна з традыцыямі продкаў на старым замчышчы ў Ракаве адсвяткавалі адно з самых містычных святаў старажытнага календара беларусаў – Купалле. З кожным годам на купальскую ноч сюды з’язджаецца ўсё больш гасцей. Усё адбываецца згодна з рытуалам, багі Сонца і Вады будуць задаволеныя: вянкі плятуць, Купалку выбіраюць, кола купальскае і карагоды водзяць, вогнішча паляць, праз агонь скачуць і сонейка сустракаюць.
Зарына Кандрацьева