Курс мэнэджэраў гісторыка-культурнай спадчыны INTERHISTORY запрашае прыняць удзел усіх, хто зацікаўлены ў пашырэнні ведаў пра спадчыну Віцебска і рэгіёна.
У рамках курса адбудуцца лекцыі і семінары ад лепшых беларускіх спецыялістаў у сферы гісторыка-культурнай спадчыны.
Курс INTERHISTORY разлічаны на маладых людзей узростам ад 16 да 26 гадоў. Працягласць круса — снежань 2014 – май 2015. Заняткі праходзяць у Віцебску па выходных. Пасля лекцый і семінараў запланаваная рэалізацыя ўласных праектаў.
Для ўдзелу выдаткуйце 15 хвілін вольнага часу і дашліце на пошту: [email protected] наступныя дадзеныя пра сябе:
1. Імя, прозвішча
2. Дата нараджэння
3. Месца працы/вучобы, род дзейнасці
4. Спасылка на ваш профіль Вконтакте і/альбо Facebook
5. Нумар асабістага мабільнага тэлефона
6. Асабісты e-mail, які вы рэгулярна правяраеце!
7. Ваш досвед у сферы гісторыка-культурнай спадчыны (пры наяўнасці).
8. Чатыры-сем сказаў пра тое, навошта вам патрэбны ўдзел у курсах.
Колькасць месцаў абмежаваная. Удзел у курсе прадугледжвае наведванне ўсіх заняткаў! Апошняя дата прыёму заявак — 4 снежня, 23:59 па беларускім часе. Вынікі адбору — 5 снежня.
Па ўсіх дадатковых пытаннях не саромцеся звяртацца на mail: [email protected]
Падрабязнасці на www.publicrepublic.info